папае́сці, ‑ем, ‑ясі, ‑есць; ‑ядзім, ‑ясце, ‑ядуць; пр. папаеў, ‑ела; заг. папаеш; зак., чаго.
Разм. Есці доўга, неаднаразова; з’есці многа чаго‑н. І здаецца, Паўлік яшчэ ніколі не папаеў столькі пірага, як сёння. Сташэўскі.
папаёрзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Ёрзаць доўга, неаднаразова.
папажава́ць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; ‑жуём, ‑жуяце; зак., што і чаго.
Разм. Жаваць доўга, неаднаразова.
папажа́ць, ‑жну, ‑жнеш, ‑жне; ‑жнём, ‑жняце; зак., што і чаго.
Разм. Жаць доўга, неаднаразова; зжаць многа чаго‑н.
папажо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
Разм. Тое, што і папажаваць.
папажына́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
Разм. Тое, што і папажаць.
папажы́ць, ‑жыву, ‑жывеш, ‑жыве; ‑жывём, ‑жывяце; пр. папажыў, ‑ла, ‑ло; зак.
Пажыць дзе‑н. доўга, неаднаразова. За свой век [Усцін Тарасавіч] папажыў у гасцініцах і ў чужых хатах, звыкся з усім на свеце. Марціновіч.
папазбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
Разм. Збіраць доўга, неаднаразова; сабраць многа чаго‑н. [Костусь:] — Паедзем, татачка, у Парэчча! Ось там грыбоў папазбіраю! Колас.
папазбі́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
Разм. Тое, што і папазбіраць.
папазвані́ць, ‑званні, ‑звоніш, ‑звоніць; зак.
Разм. Званіць доўга, неаднаразова.