Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

палеабата́нік, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне палеабатанікі.

палеабата́ніка, ‑і, ж.

Галіна батанікі, якая вывучае выкапнёвыя расліны.

[Ад грэч. palaios — старажытны і botanikē — трава, расліна.]

палеабатані́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да палеабатанікі.

палеагеаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да палеаграфіі.

палеагеагра́фія, ‑і, ж.

Навука, якая вывучае фізіка-геаграфічныя ўмовы Зямлі ў старажытныя геалагічныя эпохі; раздзел гістарычнай геалогіі.

[Ад грэч. palaios — старажытны і geōgraphia — землеапісанне.]

палеаге́н, ‑у, м.

Спец. Першы перыяд кайназойскай эры ў геалагічнай гісторыі Зямлі.

[Ад грэч. palaios — старажытны + genos — нараджэнне.]

палеаграфі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Мастак па дрэву і медзі.

палеаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да палеаграфіі. Палеаграфічны аналіз тэксту.

палеагра́фія, ‑і, ж.

Навука, якая вывучае графіку і знешні выгляд старажытных рукапісаў. // Асаблівасці пісьма і знешняга выгляду якога‑н. рукапісу.

[Ад грэч. palaios — старажытны і graphō — пішу.]

палеазаалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да палеазаалогіі. Палеазаалагічная экспедыцыя.