паглына́льнасць, ‑і, ж.
Спец. Уласцівасць паглынальнага. Паглынальнасць глебы.
паглына́льнік, ‑а, м.
Спец. Рэчыва або прыстасаванне, здольныя паглынаць што‑н. Паглынальнік вільгаці.
паглына́льны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае здольнасць паглынаць што‑н. Паглынальная здольнасць глебы.
паглына́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. паглынаць (у 1, 3 знач.) і паглынацца.
паглына́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да паглынуцца.
2. Зал. да паглынаць.
паглына́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Незак. да паглынуць.
2. перан. З напружанай увагай глядзець на каго‑, што‑н. Я шчыльна тулюся да халодных аконных шыб, хапаючыся рукамі за гладкую сцяну і паглынаю вачыма далёкія прасторы. Галавач.
3. Засвойваць. Скура паглынае кісларод. □ Аказваецца, свежая зялёная хвоя паглынае аміяк і ачышчае паветра. Хведаровіч.
паглыну́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад паглынуць.
паглыну́цца, ‑нецца; зак.
Стаць паглынутым. Раптам гул матораў быццам паглынуўся — пачуліся страшэннай сілы выбухі недзе паблізу штаба. М. Ткачоў.
паглыну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Увабраць, уцягнуць у сябе. Зямля паглынула ўсю дажджавую ваду. □ Магутная плынь паглынула ўсе.. струменьчыкі і паўстае перад намі ўжо адзінай і маналітнай. Кучар. // Заглушыць (пра гукі). [Асуджаны] яшчэ нешта выкрыкваў, але слоў яго ўжо не было чуваць — іх паглынуў гром барабанаў. Машара.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Схаваць у сабе, прыняць у свае нетры, межы. Рукі.. [байца] саслізнулі, і плынь у адзін момант бясследна паглынула яго. Краўчанка. Ля дуба і далей за ім — вывернутыя, карэннямі ўгору, дрэвы. Колькі іх вырвала, паглынула за свой век рака? Сачанка. Разросся горад над Пінай, паглынуў ваколіцы, упарадкаваўся, папрыгажэў. В. Вольскі. // Пакрыць сабою, зрабіць нябачным. Туман паглынуў усё наваколле. □ Цемра адразу паглынула мястэчка. Шахавец.
3. і чаго. Патраціць на сябе многа чаго‑н. (часу, энергіі і пад.). Падрыхтоўка да ўрокаў паглынула шмат часу. Паездка паглынула многа грошай.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Цалкам захапіць (свядомасць, думкі і пад. каго‑н.). Язэпка пакуль што не прыглядаўся да сваіх сяброў: усю яго ўвагу паглынула доўгае і шырокае карыта з бульбаю, якую яму трэба, перадзяўбці секачом на дробную кашу. Якімовіч.
паглыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. што і чаго. Глытаць некаторы час. [Тодар:] — О, няхай цяпер сам [Каржакевіч] паглытае пылу, пакаштуе, што за смак. Крапіва.
2. каго-што. Праглынуць усіх, многіх або ўсё, многае.