паветраахаладжа́льнік, ‑а, м.
Спец. Апарат для ахаладжэння паветра.
паветраахаладжа́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да паветраахаладжальніка. Паветраахаладжальны апарат.
паветраачышча́льнік, ‑а, м.
Спец. Апарат для ачысткі паветра.
паветраачышча́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ачысткі паветра. Паветраачышчальная ўстаноўка.
паветраду́ўка, ‑і, ДМ ‑дуўцы; Р мн. ‑дувак; ж.
Спец. Машына для падачы паветра, газу пад высокім піскам.
паветраме́р, ‑а, м.
Спец. Апарат для вымярэння згушчэння і разрэджвання паветра.
паветранагнята́льны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для нагнятання паветра. Паветранагнятальная помпа.
паветранаграва́льнік, ‑а, м.
Апарат, прызначаны для надзімання гарачага паветра пры выплаўцы чыгуну.
паветранаграва́льны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для награвання паветра.
паве́траны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да паветра. Паветраная хваля. Паветраная прастора. Паветраны рэжым глебы. // Які знаходзіцца ў паветры; які адбываецца ў паветры. Паветраная электрычная лінія. Паветраны бой. Паветраныя карані раслін. Паветраны налёт. // Які дзейнічае, працуе ў паветры; які мае адносіны да авіяцыі. Паветраны гімнаст. Паветраны флот. Паветраны дэсант. □ Мае сябры — паветраныя лоцманы, Гаспадары завоблачных вышынь. Лукша.
2. Які прыводзіцца ў рух паветрам, утвараецца пры дапамозе паветра. Паветраная помпа. Паветранае ахалоджванне.
3. перан. Які пазбаўлены канкрэтнага зместу, беспадстаўны.
•••
Паветраныя ванны гл. ванна.
Паветраная навігацыя гл. навігацыя.
Паветраная падушка гл. падушка.
Паветраная трывога гл. трывога.
Паветраная яма гл. яма.
Паветраны мост гл. мост.
Паветраны мяшок гл. мяшок.
Паветраны шар гл. шар.
Паветраныя замкі гл. замак.