Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

захо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да захаваць.

2. Трымаць дзе‑н., каб зберагчы ад пашкоджання, псавання. Захоўваць бульбу ў склепе. Захоўваць мяса ў халадзільніку.

захо́ўнасць, ‑і, ж.

Здольнасць захоўвацца.

захо́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які гарантуе цэласць, захаванасць чаго‑н. Захоўная распіска.

захрабусце́ць, ‑бушчу, ‑бусціш, ‑бусціць; зак.

Разм. Пачаць храбусцець.

захрапці́, ‑пу, ‑пеш, ‑пе; ‑пём, ‑пяце; пр. захроп, ‑храпла, ‑ло; зак.

Разм. Пачаць храпці. // Прахрапці. Жаробка захрапла і скочыла ўбок. Чорны.

захраса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да захраснуць.

захра́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм.

1. Спыніўшы свой рух, застацца дзе‑н.; завязнуць, засесці. З дрывамі захрас на абочыне воз. Вялюгін.

2. Забіцца, закупорыцца чым‑н. [Васіль] кінуўся да трубкі, якая падае гаручае, і адразу знайшоў няспраўнасць: трубка захрасла. Чарнышэвіч.

захронаметрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Правесці хропаметраж чаго‑н.

захру́мстаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць хрумстаць.

захру́стаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць хрустаць.