Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

заве́т, ‑у, М ‑веце, м.

Тое, што і запавет. Па планеце пройдзем бурай, Марксаў помнячы завет, — Свет стары ўшчэнт разбурым І збудуем новы свет. Крапіва. Гады ішлі, з гадамі мы раслі, Выконваючы Леніна заветы. Кляшторны.

•••

Новы завет — хрысціянскія кнігі бібліі.

Стары завет — старажытная, дахрысціянская частка бібліі.

заве́тны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і запаветны. За музеем, над Краснаю плошчай, Дзе заветны стаіць маўзалей, Вецер сцягі высока палошча. Глебка.

заве́шаны 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад завесіць. Акно з боку вуліцы было завешана просценькаю занавескаю. Колас.

заве́шаны 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад завешаць. У кухні, завешанай розным рыззём,.. заваліўся агарак свечкі. Лынькоў. Чырвоным завешаны вуліцы, Вокны, балконы. Чарот.

заве́шаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; каго-што.

Заняць, запоўніць чым‑н. павешаным у вялікай колькасці; пазавешваць. Завешаць увесь двор вялізнай. Завешаць сцены карцінамі.

заве́швацца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да завесіцца.

2. Зал. да завешваць ​1.

заве́швацца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да завешваць ​2.

заве́шваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да завесіць.

заве́шваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да завешаць.

заве́шчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад завяшчаць.

заве́я, ‑і, ж.

Снежная бура; мяцеліца, завіруха. Зімой суровыя завеі намяталі высокія гурбы снегу. В. Вольскі. Узнялася завея, мяцеліца. Застагнаў, закрахтаў хвойнік. Пачаў кружыцца снег. Бядуля.

заве́яны, ‑ая, ‑ае.

Засыпаны, занесены снегам. А ў вёсках завеяны вуліцы, у мяккіх гурбах купаюцца сані. Чарот. Гляджу, а саннай дарогі няма, снегам завеяна. Ігнаценка.

заве́яць 1, ‑вею, ‑вееш, ‑вее; зак., што.

1. Засыпаць, занесці (пра снег, пясок). Снег завеяў вуліцы. □ Сляды пясок завеяў. Танк. / у безас. ужыв. Завеяла дарогу, у некаторых мясцінах гурбы былі такія глыбокія, што снегу набіралася ажно ў халявы. Лось.

2. Аказацца засыпаным, занесеным чым‑н. Дровы завеялі снегам.

заве́яць 2, ‑вею, ‑вееш, ‑вее; зак.

Пачаць веяць.