падмо́ргваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падмаргнуць.
падмо́сткі, ‑аў; адз. няма.
1. Драўляны памост на ўзвышэнні; часовы памост. У глыбіні сасонніку прасвечвалі часова змайстраваныя дашчаныя падмосткі, якія павінны былі замяніць сцэну. Броўка. // Разм. Падстаўка з чаго‑н. Дастаць да.. [акенца] было цяжка, але якраз, на шчасце, на ўзроўні плота пры свірне ляжалі акораныя жэрдкі. Звяруга, перш чым узабрацца на падмосткі, прыслухаўся. Дамашэвіч.
2. Сцэна (у 1 знач.). На падмостках калгаснага клуба з’явіліся спевакі і танцоры. «Звязда». Па падмостках У ззянні агнёў мюзік-хола Негрыцянка пяе. Танк.
•••
Тэатральныя падмосткі — тое, што і сцэна (у 1 знач.).
падмо́сце, ‑я, н.
Разм.
1. Месца пад мостам. Ноччу так, як і ўдзень, Спіць усё і маўчыць, Толькі недзе струмень У падмосці цурчыць. Хведаровіч. Вада тут у сярэдзіне вясны яшчэ ідзе поўным, імклівым ходам — перавальвае цераз дамбачку.. і, падаючы з метровай вышыні, шуміць і булькоча ў сцюдзёным змроку падмосця. Ракітны.
2. Месца пад падлогаю. Хвошч выбраўся з падмосця, паклаў на месца дошкі і сеў на падлозе. Лупсякоў. Неяк я корпаўся на двары, абкідваў заваліны, каб на зіму праз сцены ў падмосце не забіраліся маразы. Кухараў.
падмо́тванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падмотваць.
падмо́твацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падмотваць.
падмо́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падматаць.
падмо́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падматаць.
падмо́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падмачыць.
падмо́чвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падмачыцца.
2. Зал. да падмочваць.
падмо́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падмачыць.