зайздро́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Схільны да зайздрасці; з пачуццём зайздрасці. Зайздроснаму Варвону было няўцям, што шчасцем Плюндрыка было яго няшчасце. Вітка. // Які выражае зайздрасць. Зайздросны позірк.
2. Надта добры, здольны абудзіць зайздрасць. Зайздросны лёс. □ Была зайздроснай Саўкі доля, Бо гэткіх конюхаў, як ён, Ніхто не знаў у наваколлі: Ім ганарыўся ўвесь раён! Гаўрусёў.
зайздро́сціць, ‑рошчу, ‑росціш, ‑росціць; заг. зайздросць; незак., каму-чаму.
Зведваць, перажываць пачуццё зайздрасці да каго‑, чаго‑н. Грузчыкі моўчкі паглядалі на Сяргея, моўчкі зайздросцілі яго спрыту і сіле. Адамчык. Ігнась зайздросціць Кольку: у яго ёсць дзед, а Ігнась свайго дзеда не помніць. Чарнышэвіч.
займа́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць займальнага. Займальнасць сюжэта.
займа́льны, ‑ая, ‑ае.
Які выклікае цікавасць; забаўны. Займальная гульня. Займальны сюжэт. □ Героі мультыплікацый — пераважна разумныя, кемлівыя жывёлы і птушкі, яны такія займальныя ў сваіх паводзінах, што не толькі дзецям, але і дарослым цяжка адарвацца ад экрана. Філімонаў.
займа́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да заняцца 1.
2. Весці работу, працаваць (пра школу, настаўнікаў і пад.). Школа займаюцца ў дзве змены. □ Пакуль што.. [Лабановіч] больш гуляе з дзецьмі, чым вучыць іх, — няхай прыбываюць да школы, асвойваюцца з вучнёўствам, паволі ўцягваюцца ў сваё новае жыццё. І ён займаецца толькі да абеду. Колас. // Вучыцца. Аляксей з сябрамі займаўся ў групе токараў. Даніленка.
3. Зал. да займаць.
займа́цца 2, ‑аецца.
Незак. да заняцца 2.
займа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да заняць.
займе́ннік, ‑а, м.
Часціна мовы, да якой адносяцца словы, што ўказваюць на прадметы, якасці, колькасць і набываюць канкрэтныя значэнні ў залежнасці ад зместу гаворкі. Асабовыя займеннікі. Неазначальныя займеннікі.
займе́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да займенніка. Займеннае скланенне. Займеннае прыслоўе.