Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

заіржа́ць,

гл. заржаць.

заіскры́цца, ‑рыцца; зак.

Пачаць іскрыцца.

зайгра́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зайграць ​1.

2. у знач. прым. Які стаў дрэнным ад частага ўжывання. Зайграная пласцінка. // Які стаў збітым ад частага выканання. Зайграная п’еса.

зайгра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Захапіўшыся ігрой, забыцца пра час. Зайграцца на скрыпцы.

зайгра́ць 1, і заігра́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Часта іграючы на чым‑н. або чым‑н., зрабіць непрыгодным. Зайграць пласцінку.

2. Часта выконваючы (сцэнічны або музычны твор), зрабіць банальным, збітым. Зайграць п’есу.

зайгра́ць 2 і заігра́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць іграць.

за́йздрасць, ‑і, ж.

Пачуццё незадаволенасці і раздражнення, выкліканае перавагамі, поспехамі, дабрабытам іншых; жаданне мець тое, што маюць другія. — Ты мяне ўсюды абганяеш, — гаварыла Галіна Святлане з лёгкай зайздрасцю. Шахавец.

•••

Лопнуць ад зайздрасці гл. лопнуць.

На зайздрасць — так (такі і пад.), што можна пазайздросціць.

зайздро́слівы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і зайздросны. Такароўцы забываліся аб тым, што яны арандатары. Часам.. зайздрослівыя суседзі аб гэтым ім калі-нікалі напаміналі. Бядуля. Не адно зайздрослівае вока ацэньвала Дарошаву будоўлю. Мурашка.

зайздро́сна,

1. Прысл. да зайздросны.

2. безас. у знач. вык., каму. Пра пачуццё зайздрасці, якое перажывае хто‑н. Мне проста зайздросна, Што шмат на пляцоўцы Машын і рабочых У сіняй спяцоўцы. Ляпёшкін.

зайздро́снасць, ‑і, ж.

Уласцівасць зайздроснага.

зайздро́снік, ‑а, м.

Той, хто зайздросціць другім; зайздросны чалавек. Ёсць у .. [Валодзі] і зайздроснікі. Толькі зайздросцяць не тады, калі Валодзя працуе, а тады, калі ён грошы атрымлівае. Вішнеўскі.