заі́нелы, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты інеем. Заінелае акно. □ У начной шэрані значыліся то заінелыя голыя бярозы, то дачныя будынкі, то мачты з правадамі высокага напружання. Мележ.
заі́нець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Пакрыцца інеем. Дрэвы заінелі. □ [Каня] ніколі не трэба было падганяць — сам трухае ўсю дарогу, спацее, стане белы ўвесь, заінее. Дамашэвіч.
заінтрыгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак, каго-што.
Выклікаць вялікую зацікаўленасць; захапіць, зацікавіць. Відаць было, што .. [Янка] хацеў заінтрыгаваць прыяцеля і не адказваў проста на яго пытанне. Колас. Заінтрыгавала Андрэя тое, што яго так хутка выклікае Паддубны — нядаўна ж былі ў яго. Пестрак.
заінтрыго́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да заінтрыгоўваць.
заінтрыго́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да заінтрыгаваць.