Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паглына́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае здольнасць паглынаць што‑н. Паглынальная здольнасць глебы.

паглына́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. паглынаць (у 1, 3 знач.) і паглынацца.

паглына́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да паглынуцца.

2. Зал. да паглынаць.

паглына́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Незак. да паглынуць.

2. перан. З напружанай увагай глядзець на каго‑, што‑н. Я шчыльна тулюся да халодных аконных шыб, хапаючыся рукамі за гладкую сцяну і паглынаю вачыма далёкія прасторы. Галавач.

3. Засвойваць. Скура паглынае кісларод. □ Аказваецца, свежая зялёная хвоя паглынае аміяк і ачышчае паветра. Хведаровіч.

паглыну́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад паглынуць.

паглыну́цца, ‑нецца; зак.

Стаць паглынутым. Раптам гул матораў быццам паглынуўся — пачуліся страшэннай сілы выбухі недзе паблізу штаба. М. Ткачоў.

паглыну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Увабраць, уцягнуць у сябе. Зямля паглынула ўсю дажджавую ваду. □ Магутная плынь паглынула ўсе.. струменьчыкі і паўстае перад намі ўжо адзінай і маналітнай. Кучар. // Заглушыць (пра гукі). [Асуджаны] яшчэ нешта выкрыкваў, але слоў яго ўжо не было чуваць — іх паглынуў гром барабанаў. Машара.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Схаваць у сабе, прыняць у свае нетры, межы. Рукі.. [байца] саслізнулі, і плынь у адзін момант бясследна паглынула яго. Краўчанка. Ля дуба і далей за ім — вывернутыя, карэннямі ўгору, дрэвы. Колькі іх вырвала, паглынула за свой век рака? Сачанка. Разросся горад над Пінай, паглынуў ваколіцы, упарадкаваўся, папрыгажэў. В. Вольскі. // Пакрыць сабою, зрабіць нябачным. Туман паглынуў усё наваколле. □ Цемра адразу паглынула мястэчка. Шахавец.

3. і чаго. Патраціць на сябе многа чаго‑н. (часу, энергіі і пад.). Падрыхтоўка да ўрокаў паглынула шмат часу. Паездка паглынула многа грошай.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Цалкам захапіць (свядомасць, думкі і пад. каго‑н.). Язэпка пакуль што не прыглядаўся да сваіх сяброў: усю яго ўвагу паглынула доўгае і шырокае карыта з бульбаю, якую яму трэба, перадзяўбці секачом на дробную кашу. Якімовіч.

паглыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што і чаго. Глытаць некаторы час. [Тодар:] — О, няхай цяпер сам [Каржакевіч] паглытае пылу, пакаштуе, што за смак. Крапіва.

2. каго-што. Праглынуць усіх, многіх або ўсё, многае.

пагля́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Разм. Тое, што і погляд. Пагляд бацькі паступова мякчэў. Кулакоўскі. У .. [Кораня] прыемны адкрыты твар, шчыры пагляд, лагодны голас. Ваданосаў.

пагляда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Глядзець час ад часу. Наглядаць на гадзіннік. □ Вочы, светлыя, мяккія, паглядалі цёпла і прыветліва. Краўчанка.

2. Наглядаць за чым‑н. — Во, яшчэ падумала, — бурчаў мельнік. — Ты б, во, лепей лезла на вышкі ды паглядала, як ідзе засыпка. Асіпенка.