заіка́сты, ‑ая, ‑ае.
Які заікаецца; заіклівы (пра чалавека). Заікастае дзіця. // Такі, як у заікі; з заіканнем. Заікасты голас. □ Пасля цяжкай кантузіі мова.. [Шведзіхі] стала заікастая, і жанчына цяпер саромеецца гаварыць. Кулакоўскі.
заіка́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Мець недахоп у вымаўленні — заіканне. [Леўка Здрок], быццам той заіка, які стараецца не заікацца, казаў нараспеў: — Хлеб ды соль вам, госцейкі. Сабаленка. // Гаварыць запінаючыся, з цяжкасцю падбіраючы словы. — Цёця Таня, ... я ... я, — ад хвалявання .. [Ленка] заікалася і чырванела. Шамякін. Пан ад здзіўлення аж стаў заікацца: — Б-бачу, што м-майстар ты в-варты п-палаца! Дубоўка.
2. Незак. да заікнуцца (у 2 знач.).
заі́клівы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і заікасты. Заіклівы галасок хлопчыка пытаецца: — Т-татка, а ч-чаму, каб агонь гарэў, на яго дзьмухаюць? Карпюк.
заікну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
1. Гаворачы, раптоўна спыніцца, запнуцца на паўслове. — Але ж мы... — Вера заікнулася, не ведаючы, што сказаць далей. Асіпенка.
2. Зрабіць спробу загаварыць пра што‑н., намякнуць на што‑н. Кухта заікнуўся штосьці сказаць, але Рэйзе асек яго. Мележ. Калі вясной .. [Горбікаў] заікнуўся, што няма чым сеяць агарод, Гаўрыла Галаўнёў даў яму мяшок насеннай бульбы. Дудо.
заі́л, ‑а, м.
Кніжн. Злосны, прыдзірлівы крытык.
[Ад імя старажытнагрэчаскага рытара і крытыка Заіла, які жыў у 4 ст. да н. э.]
заіле́нне, ‑я, н.
Запаўненне рэчышча ракі, канала, ложа вадаёма ілам, пяском і пад. Заіленне вусця ракі.
заі́лены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад заіліць.
заілі́цца, ‑ліцца; зак.
Запоўніцца ілам, пяском і пад. (пра рэчышча ракі, канала, ложа вадаёма).
заілі́ць, ‑ліць; зак., што.
Запоўніць, несці пяском, ілам і пад. Змыты з адхону грунт заіліў дно канала.