Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зазямлі́цца, ‑земліцца; зак.

Злучыцца з зямлёй (пра электрычны ланцуг). Правады зазямліліся.

зазямлі́ць, ‑зямлю, ‑земліш, ‑земліць; зак., што.

Злучыць электрычную машыну, прыладу, радыёпрыёмнік і інш. з зямлёй для паляпшэння іх работы, засцярогі людзей ад электрычнага току. Зазямліць антэну радыёпрыёмніка.

зазямля́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да зазямліцца.

2. Зал. да зазямляць.

зазямля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да зазямліць.

заігра́ць 1,

гл. зайграць ​1.

заігра́ць 2,

гл. зайграць ​2.

заі́грывацца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да зайграцца.

заі́грывацца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да заігрываць ​1.

заі́грываць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зайграць ​1.

заі́грываць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., з кім.

Разм.

1. Жартаўліва какетнічаць, заляцацца да каго‑н. Заігрываць з дзяўчатамі.

2. перан. Паддобрывацца да каго‑н., каб выклікаць да сябе прыхільнасць. — [Візэнер] нават заігрываў з насельніцтвам, хацеў паказаць сябе добрым і гуманным афіцэрам. Шамякін.

заі́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑іцы, Т ‑ай, ж.

Той, хто заікаецца (у 1 знач.). Гэта быў бедны местачковы дзяцюк гадоў за дваццаць, бязвусы, безбароды, трохі заіка, трохі гультай і трохі прыдуркаваты. Колас.

заіка́нне, ‑я, н.

Недахоп у мове, які праяўляецца ў мімавольным паўтарэнні асобных гукаў, складоў або ў затрымцы іх вымаўлення.

заіка́стасць, ‑і, ж.

Уласцівасць заікастага. Неўзабаве [Адамчык] і сам, нягледзячы на сваю заікастасць, паспрабаваў там-сям выступаць з прамовамі. Мехаў.