Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паме́шванне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. памешваць ​1.

паме́шванне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. памешваць ​2.

паме́шваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.

Мяшаць, размешваць патроху або час ад часу. Варыва памешвала чарпапом з доўгай ручкай немаладая, з добрым, прыветлівым тварам кабета. Навуменка.

паме́шваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Мясіць патроху або час ад часу.

паме́шчык, ‑а, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі, а таксама ў краінах, дзе існуе прыватная ўласнасць на зямлю, — землеўладальнік, звычайна дваранін, пан (у 1 знач.).

паме́шчыца, ‑ы, ж.

1. Жан. да памешчык.

2. Разм. Жонка памешчыка.

паме́шчыцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да памешчыка, належыць яму. Памешчыцкая гаспадарка. Памешчыцкая зямля. □ Зрэдку праносіліся памешчыцкія карэты, запрэжаныя ў тройкі або чацвёркі стаенных коней. Гартны.

памёршы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. незал. пр. ад памерці.

2. у знач. прым. Які памёр. Мне лёс наканаваў Быць помнікам жывым братам памёршым. Тармола. // у знач. наз. памёршы, ‑ага, м. Нябожчык.

памёт, ‑у, М ‑мёце, м.

Кал, экскрэменты жывёлы. Груды бітай цэглы былі густа заляпаны птушыным памётам. Чыгрынаў.

памігаце́ць, ‑гаціць; зак.

Мігацець некаторы час.

паміга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Мігаць некаторы час; мігнуць некалькі разоў.

памі́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Мігаць час ад часу, зрэдку. Шматлікія прыборы памігвалі чырвонымі, сінімі, зялёнымі лямпачкамі, гудзелі, спяваючы сваю бясконцую і толькі ім вядомую песню. Шыцік.