нагляда́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Той, хто ўмее наглядаць (у 1 знач.). Абставіны прымусілі Саламона быць пастаянна насцярожаным і наглядальным. Бядуля. Ва ўсіх апавяданнях Я. Маўра ёсць захапленне старога наглядальнага і разумнага чалавека светам думак і пачуццяў дзіцяці. Кучар.
2. Які служыць для наглядання за кім‑, чым‑н. Лазячы на хвою, на наглядальны пункт, Міколка часта бачыў, як праходзяць зрэдку па Дняпры параходы. Лынькоў.
нагляда́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. наглядаць.
2. Тое, што заўважана ў працэсе вывучэння, разгляду чаго‑н., назіранняў над чым‑н. Жыццёвыя нагляданні. □ Цяпер.. [Ігнась] навучыўся наглядаць, думаць, .. рабіць свае вывады з нагляданняў. Чарнышэвіч.
нагляда́цца, ‑аецца; незак.
1. Бываць, здарацца; назірацца. Часам наглядаюцца выпадкі аўталіхацтва на вуліцах горада. «Звязда». // Адзначацца. Суплетыўнасць асноў наглядаецца ва ўсіх знамянальных часцінах мовы. Граматыка.
2. Зал. да наглядаць (у 2 знач.).
нагляда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. за кім-чым, каго-што, з дадан. сказам і без дап. Уважліва сачыць вачыма за кім‑, чым‑н. Варанецкі здалёк наглядаў за работай экскаватара, за якім цягнулася доўгая града чорнага торфу. Дуброўскі. Я стаяў і, сцяўшы зубы, наглядаў, як дужыя санітары знялі з саней насілкі. Даніленка.
2. каго-што, з дадан. сказам і без дап. Тое, што і назіраць (у 2 знач.). За некалькі дзён прабывання на невялікім участку заходняй граніцы я меў магчымасць наглядаць людзей, якім радзіма даверыла ахову нашай працы і нашага шчасця. Брыль. Раней Ларысе ніколі не прыходзілася наглядаць, як ажывае новы дом. Даніленка.
3. каго-што, за кім-чым і без дап. Тое, што і назіраць (у 3 знач.).
4. за кім-чым. Тое, што і назіраць (у 4 знач.). [Майстар] сам адрэгуляваў накладку, сам зрабіў заліўку і змазку машыны. Міхасю засталося толькі стаяць ды глядзець — наглядаць за спраўнасцю друкавання. Брыль. Паснедаўшы, Кастусь пайшоў з Максімам і Феліксам у клуню, а Саўку і Язэпа папрасіў наглядаць за ваколіцай. — Калі што якое, — сказаў ён, — сігнальце. Якімовіч.
5. Тое, што і нагледжваць. Прыскочыўшы ў лес, Сомік пакінуў каня на тым месцы, дзе браў нядаўна кавалак [дзерава], а сам нібыта пайшоў наглядаць другі кавалак. Крапіва.
нагля́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Тое, што і нагледжваць. [Якаў:] — У лесе Цітка Сядуру сустрэў. Бегае, дзялянку наглядвае. Лобан.
2. Тое, што і назіраць (у 4 знач.). Камандзір сам потым паглядваў за хлопчыкам, сам даваў яму некаторыя даручэнні. Кулакоўскі.
нагля́днасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць нагляднага. Мастацкая дэталь у творах Я. Брыля надае нагляднасць апісанням. Бугаёў.
2. Метад навучання, заснаваны на паказе таго, што вывучаецца. Супастаўленне і параўнанне — гэта своеасаблівы прыём нагляднасці [на ўроках]. Самцэвіч.
нагля́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Заснаваны на паказе таго, што вывучаецца. Нагляднае навучанне. // Які служыць для паказу. Старшы важаты.. пачаў падносіць школе прывезеныя падарункі: мастацкую бібліятэку, геаграфічныя карты, наглядныя дапаможнікі. Якімовіч.
2. Такі, які можна наглядаць; пераканаўчы. Наглядныя прыклады. Наглядны паказчык. □ Сіла нагляднай агітацыі накіравана на вышуканне і выкарыстанне рэзерваў. «Звязда».
нагля́дчык, ‑а, м.
Чалавек, які за кім‑, чым‑н. наглядае. На векавой сасне, якая ўзнімалася над усім лесам, ставілі наглядчыкаў па чарзе. Лынькоў. Сам Яўхім, пануры і злосны, быў падобны на турэмнага наглядчыка. Чарнышэвіч.
•••
Акалодачны наглядчык — паліцэйскі чын у дарэвалюцыйнай Расіі, які кіраваў акалодкам (у 1 знач.).
Квартальны наглядчык — паліцэйскі ў дарэвалюцыйнай Расіі, пад наглядам якога знаходзіўся квартал (у 2 знач.).