наглядны, ‑ая, ‑ае.

1. Заснаваны на паказе таго, што вывучаецца. Нагляднае навучанне. // Які служыць для паказу. Старшы важаты.. пачаў падносіць школе прывезеныя падарункі: мастацкую бібліятэку, геаграфічныя карты, наглядныя дапаможнікі. Якімовіч.

2. Такі, які можна наглядаць; пераканаўчы. Наглядныя прыклады. Наглядны паказчык. ▪ Сіла нагляднай агітацыі накіравана на вышуканне і выкарыстанне рэзерваў. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)