Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

задра́іць, ‑драю, ‑драіш, ‑драіць; зак., што.

Шчыльна, наглуха зачыніць (ілюмінатары, люкі і пад.) з дапамогай задрайкі. — О сэр, акіян неспакойны, загадана наглуха задраіць усё! Лынькоў. Акна няма — ёсць ілюмінатар, яго нельга закрыць, можна толькі задраіць. М. Стральцоў.

задра́йвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да задраіцца.

2. Зал. да задрайваць.

задра́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да задраіць.

задра́йка, ‑і, ДМ ‑драйцы; Р мн. ‑драек; ж.

Адкідны болт з гайкай, які служыць для закрывання ілюмінатараў, люкаў і пад.

задрама́ць, ‑драмлю, ‑дрэмлеш, ‑дрэмле; зак.

Заснуць лёгкім сном, прыдрамнуць. Алесь сочыць за сваімі думкамі, свядома кіруе імі, каб не задрамаць, не заснуць. Галавач. Стомленая ад бяссоннай ночы, старая задрамала. Гурскі.

задра́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад задраць.

задра́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. Пачаць драпаць ​1.

2. Драпаючы, закрэсліць што‑н. па чым‑н.

задрапірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.

Загарнуцца ў што‑н. так, каб яно спадала складкамі. Задрапіравацца ў плашч.

задрапірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.

Ахінуць, абабіць тканінай, сабранай у складкі. Задрапіраваць сцены.

задрапіро́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да задрапіравацца.

2. Зал. да задрапіроўваць.