Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

забо́йства, ‑а, н.

Дзеянне паводле дзеясл. забіваць — забіць ​1 (у 1 знач.); злачыннае пазбаўленне жыцця каго‑н. Тупыя расісты, чалавека-ненавіснікі пачыналі з тэрору, з масавых забойстваў. Шамякін. За забойства правакатара Саша Грынявіцкі быў асуджаны да пакарання смерцю. Хромчанка.

забо́йца, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай, ж.

Той, хто ўчыніў забойства. Забойцу, хоць не ўцякаў ён і не быў страшны, пастронкам завязалі за спіну рукі. Галавач.

забо́йшчык, ‑а, м.

Гарняк, які працуе ў забоі ​1.

забо́мкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць бомкаць.

забо́ўтацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць боўтацца.

забо́ўтаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць боўтаць.

забрадзі́ць, ‑бродзіць; зак.

Пачаць брадзіць ​2.

забразгата́ць і забразгаце́ць, ‑гачу, ‑гочаш, ‑гоча; зак.

Разм. Пачаць бразгатаць, бразгацець. // Прабразгатаць, прабразгацець. За варотамі вельмі звонка рыпеў пад нагамі снег, грукнулі яшчэ раз у брамку — забразгацела клямка. Лупсякоў.

забра́згаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць бразгаць. // Бразнуць некалькі раз запар. Забраэгалі дзверы, і дзве постаці пайшлі паволі на вуліцу. Чорны.

забразджа́ць і забразджэ́ць, ‑джыць; зак.

Пачаць бразджаць, бразджэць. // Прабразджаць, прабразджэць. Каетан у злосці ш[а]ргануў локцем місу са стала. На падлозе забразджэлі чарапкі. Броўка.