зазу́мкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць зумкаць. // Зумкнуць некалькі разоў запар; празумкаць. На ўсю моц зазумкала муха, шуснула ў сена ля самай галавы — і ўсё сціхла. Пташнікаў.
зазы́бацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Пачаць зыбацца.
зазы́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Пачаць зыбаць.
зазыва́ла, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай, ж.
Разм. Той, чыім абавязкам з’яўляецца зазываць пакупнікоў, кліентаў. І ўсюды зазывалы кемныя Кудысьці запрашаюць вас. Панчанка.
зазыва́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. зазываць — зазваць; настойлівае запрашэнне.
зазыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зазваць.
зазы́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які зазывае, гучыць як заклік. Зазыўныя песні дзяўчат падганялі Ласніцкага. Зарэцкі. Вечаровую цішыню прарэзалі зазыўныя гукі трубы гарніста — сігнал на новы паход. Каваль.
зазя́бнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. зазяб, ‑ла; зак.
Разм. Азябнуць, змерзнуць. Рукі зазяблі ад марозу. □ — Я зазябла дарогаю і сядзела не распранаючыся. Савіцкі.
зазява́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Задумаўшыся, загледзеўшыся на каго‑, што‑н., аказацца няўважлівым, рассеяным. Месца тут было самае што ні ёсць дзікае — былая сядзіба, закіданая розным ламаччам. Толькі зазявайся — адразу ці ногі пал[оміш], Ці нос разаб’еш. Ваданосаў. Арсень зазяваўся і не паспеў запрасіць [на танец] тую, што ўпадабаў, Яраславу. Марціновіч.
зазямле́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зазямляць — зазямліць і стан паводле знач. дзеясл. зазямляцца — зазямліцца.
2. Прыстасаванне для электрычнага злучэння з зямлёй электрычных машын, радыёпрыёмнікаў і інш., каб палепшыць іх работу, засцерагчы людзей ад электрычнага току. Зазямленне зрабіў [Шура] проста, уваткнуўшы між масніц падлогі кавалак меднага дроту. Навуменка.