зазо́р, ‑у, м.
Спец. Прамежак, шчыліна паміж прылеглымі паверхнямі. Павялічыць зазор.
за́зубень, ‑бня, м.
1. Выступ, зуб на якім‑н. інструменце, прыладзе, дэталі машыны. Парка коней кружыла кола, зазубні якога чапляліся за адмысловую драўляную шасц[ярню]. Сабаленка.
2. Абл. Рыбалоўны кручок. — А божачка ж мой, — залапатаў.. [Францкевіч], заграбаючы жменяю зазубні. — І падвойныя, і малыя, і вялікія. Во гэты на добрага шчупака. Чорны.
зазу́браны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад зазубрыць.
2. у знач. прым. Механічна завучаны, неасэнсаваны. Зазубраны адказ.
зазу́брыванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. зазубрываць — зазубрыць.
зазу́брывацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да зазубрыцца.
2. Зал. да зазубрываць.
зазу́брываць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зазубрыць.
зазубры́цца, ‑зубруся, ‑зубрышся, ‑зубрыцца; зак.
Разм. Атупець ад працяглага завучвання, зубрэння.
зазубры́ць, ‑зубру, ‑зубрыш, ‑зубрыць; зак., што.
Разм. Завучыць, вывучыць што‑н., не разумеючы сэнсу. Зазубрыць урок.
зазу́мерыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
Пачаць зумерыць. Тэлефон непрывычна зазумерыў.