за́жыва, прысл. (у спалучэнні з дзеясл. «хаваць», «паліць» і пад.).
Жывым, у жывым стане. — Сам збіраецца сто год жыць, а другіх зажыва хавае. С. Александровіч. Сям’ю Кошуб — бацьку, маці, старэйшага брата і маленькую сястрычку — фашысты спалілі зажыва. Дуброўскі.
зажыва́нне, ‑я, н.
Стан паводле знач. дзеясл. зажываць 1 — зажыць 1.
зажыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да зажыцца.
зажыва́ць 1, ‑ае.
Незак. да зажыць 1.
зажыва́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зажыць 2.
зажыві́цца, ‑жыўлюся, ‑жывішся, ‑жывіцца; зак.
Разм.
1. Заспакоіць голад, наесціся. Гэтым кавалкам ты не зажывішся.
2. Атрымаць выгаду; пажывіцца. Чужым дабром не зажывішся.
зажыві́ць, ‑жыўлю, ‑жывіш, ‑жывіць; зак., што.
Разм. Залячыць, загаіць (пашкоджанне на целе). Зажывіць рану.
зажы́лены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад зажыліць.
зажы́ліць, ‑жылю, ‑жыліш, ‑жыліць; зак., што.
Разм. Не вярнуць чаго‑н., прысвоіць. Зажыліць чужыя грошы.
зажы́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зажыліць.
зажына́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зажаць.