задо́р, ‑у, м.
Запал, гарачнасць, бадзёрасць. Перамог малады задор, палкі энтузіязм, усеагульны ўздым. «Маладосць». Мая, нібы знарок, была вясёлай, і ў хоры яе голас вызначаўся сілай і маладым задорам. Дуброўскі. // Задзірысты тон, задзірыстыя паводзіны. Дзядзька пайшоў на задор — выбраўся.. употай ад жонкі і суседзяў. Брыль.
задо́рага, прысл.
Разм. Надта дорага, па вельмі высокай цане. Задорага просіш. Задорага купіў.
задо́раны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад задарыць.
задо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да задарыць.
задо́рлівы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і задорны. [Міхася] ўсё радавала, бадзёрыла: і стомленасць, што ўчэпіста трымалася, і задорлівы смех моладзі. Сіўцоў.
задо́рнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць задорнага. — А вось мы праверым, ці так гэта, — з уяўнай задорнасцю сказаў капітан. Асіпенка.
задо́рны, ‑ая, ‑ае.
Поўны задору; палкі, бадзёры. Голас малога па-дзіцячаму звонкі, задорны. Брыль. Вясёлыя, задорныя прыпеўкі рэхам адгукаліся ў бары. Ваданосаў. // Задзірысты. Вось пачуўся ў лесе, недалёка ад нас, рэзкі, задорны, поўны выкліку голас новага самца. В. Вольскі.
задо́ўга, прысл.
За многа часу перад чым‑н., да чаго‑н. Назаўтра яшчэ задоўга да васьмі гадзін Аляксей падышоў да тэатра. Даніленка. Дырэктар школы, задоўга да пачатку заняткаў, пайшоў да хлопчыкавага бацькі. Кавалёў.
задо́ўгі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Даўгаваты, даўжэйшы, чым трэба. Задоўгая вяроўка. □ Крышку задоўгай чаргой ліхаманкава строчыць аўтамат. Брыль.
задра́іцца, ‑драіцца; зак.
Шчыльна, наглуха закрыцца (пра ілюмінатары, люкі і пад.).