Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падкула́цкі, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае адносіны да падкулачніка. Падкулацкі элемент.

падкула́чнік, ‑а, м.

Уст. Селянін, які дзейнічаў у інтарэсах кулака. Агрызаліся кулакі і падкулачнікі, спадцішка, непрыкметна вялі атакі на новы лад. Асіпенка. Селькоры пісалі пра тое, як кулакі і падкулачнікі падрываюць знутры калгасы — знішчаюць жывёлу, знарок дамагаюцца, каб на палях быў недарод. Сабаленка.

падкула́чніца, ‑ы, ж.

Уст. Жан. да падкулачнік.

падкульга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Падысці, кульгаючы. Пастушок ішоў цераз сілу, скалечаны, напалоханы. Ён ледзьве падкульгаў да гаспадара і заплакаў. Чорны.

падку́льгваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да падкульгаць.

2. Крыху, злёгку кульгаць. Падкульгваць на правую нагу.

падкупі́ць, ‑куплю, ‑купіш, ‑купіць; зак., каго-што.

1. Пры дапамозе грошай, падарункаў схіліць на свой бок. Падкупіць сведак. □ [Дзед:] — А стары Чапскі, а потым і яго сыны не хацелі аддаць луг сялу, падкупілі каморнікаў, і тыя пераправілі планы. Якімовіч. Іх [камуністаў] не падкупіш і не зломіш І не завабіш іх нічым. Колас.

2. перан. Выклікаць сімпатыю да сябе. Рыбак наўперад для паказу Сам заіграў на дудцы той і падкупіў малога зразу Сваёю шчодрай дабратой. Колас. Андрэю вельмі цяжка было гаварыць, але наіўная шчырасць дзяўчыны неяк падкупіла яго. Кулакоўскі.

падку́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падкупіць.

падкупля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да падкунляць.

падкупля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да падкупіць.

падкупны́, ‑ая, ‑ое.

Такі, якога можна падкупіць.