Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

задрама́ць, ‑драмлю, ‑дрэмлеш, ‑дрэмле; зак.

Заснуць лёгкім сном, прыдрамнуць. Алесь сочыць за сваімі думкамі, свядома кіруе імі, каб не задрамаць, не заснуць. Галавач. Стомленая ад бяссоннай ночы, старая задрамала. Гурскі.

задра́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад задраць.

задра́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. Пачаць драпаць ​1.

2. Драпаючы, закрэсліць што‑н. па чым‑н.

задрапірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.

Загарнуцца ў што‑н. так, каб яно спадала складкамі. Задрапіравацца ў плашч.

задрапірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.

Ахінуць, абабіць тканінай, сабранай у складкі. Задрапіраваць сцены.

задрапіро́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да задрапіравацца.

2. Зал. да задрапіроўваць.

задрапіро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да задрапіраваць.

задратава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад задратаваць.

задратава́цца, ‑туецца; зак.

Параніць нагу, зачапіўшы яе на хаду падковай другой нагі. Конь задратаваўся.

задратава́ць, ‑туе; зак., што.

Параніць нагу, зачапіўшы на хаду падковай другой нагі (пра каня).