Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падкруці́цца, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Крыху, злёгку закруціцца; закруціцца тужэй. Гайка падкруцілася.

2. перан. Разм. Трапіць, папасціся. [Сцяпан:] — Зараз па вёсцы еду — на клячы абагнаць можна, і ўвесь час нагу над тормазам напагатове трымаю, каб хаця якая жыўнасць пад кола не падкруцілася. Краўчанка. // Нечакана з’явіцца дзе‑н. Немаведама як толькі Ліпачка падкруцілася ў дзядзькаву хату. Сабаленка.

падкруці́ць, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак., каго-што.

1. Закруціць глыбей, тужэй. Падкруціць вінт. □ Няўклюдны цвік балюча мул[яе] пятку. Нрыцерці б цвік, абмотку падкруціць... Пысін. // Разм. Круцячы якое‑н. прыстасаванне, узмацніць або павялічыць што‑н. Я падышоў да стала і падкруціў кнот у лямпе. Бажко.

2. Нямнога завіць; падвіць. Падкруціць валасы. □ Сіняўскі падкруціў чорныя вусы, пакасіўся на камандзіра. Алешка.

3. Разм. Нялоўка ступіўшы, падвярнуць. Падкруціць нагу.

4. перан. Разм. Уздзейнічаць на каго‑н., прымусіць рабіць лепш, хутчэй. — А ты вось паспрабуй, падкруці яго, гэтага Бялькевіча. Савіцкі.

•••

Падкруціць (закруціць) гайку (гайкі) — павялічыць патрабаванні, зрабіць іх больш строгімі, суровымі.

падкру́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падкруціць (у 1, 2 знач.).

падкру́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падкручваць — падкруціць (у 1–3 знач.).

падкру́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падкруціцца.

2. Зал. да падкручваць (гл. падкруціць у 1, 2 знач.).

падкру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падкруціць.

падкры́лак, ‑лка, м.

1. Спец. Прылада на крыле самалёта для павелічэння яго падымальнай сілы.

2. Тое, што і падкрылле.

падкры́лле, ‑я, н.

Ніз крыла ў птушак. Калі.. [сіваваронка] раскрывала сваё крылле ў палёце, здавалася, што ляціць нейкая казачная райская птушка: усе колеры вясёлкі зіхацелі ў яе падкрыллі. Дубоўка.

падкры́льны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца пад крылом. Падкрыльныя агні.

падкры́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падкрышыць.