падкруці́цца, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Крыху, злёгку закруціцца; закруціцца тужэй. Гайка падкруцілася.
2. перан. Разм. Трапіць, папасціся. [Сцяпан:] — Зараз па вёсцы еду — на клячы абагнаць можна, і ўвесь час нагу над тормазам напагатове трымаю, каб хаця якая жыўнасць пад кола не падкруцілася. Краўчанка. // Нечакана з’явіцца дзе‑н. Немаведама як толькі Ліпачка падкруцілася ў дзядзькаву хату. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)