Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зашто́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зашторыць.

зашто́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Завесіць шторай. Зашторыць акно.

заштрыхава́ць, ‑штрыхую, ‑штрыхуеш, ‑штрыхуе; зак., што.

Пакрыць штрыхамі.

заштрыхо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. заштрыхоўваць — заштрыхаваць.

заштрыхо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да заштрыхоўваць.

заштрыхо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заштрыхаваць.

заштрыхо́ўка, ‑і, ДМ ‑хоўцы, ж.

Разм. і спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. заштрыхоўваць — заштрыхаваць.

заштукава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад заштукаваць.

заштукава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Уст.

1. Закрыць адтуліну, забіўшы, заклаўшы чым‑н. Заштукаваць дзірку. Заштукаваць шчыліну.

2. Зашыць, зацыраваць так, каб было непрыкметна.

заштуко́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. заштукоўваць — заштукаваць.