Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зачы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зачытаць.

зачы́шчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад зачысціць.

зачышча́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да зачысціцца.

2. Зал. да зачышчаць.

зачышча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зачысціць.

зачэ́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Зрабіцца чэзлым; зачахнуць. Неяк ноччу прайшоў дождж, і ранкам яблыня, здавалася, акрыяла, ажыла... Неўзабаве яна зноў зачэзла, панурылася. М. Ткачоў.

зачэ́п, ‑а, м.

Прыстасаванне для зачэплівання. Зачэпы на гусеніцах трактара.

зачэ́пка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. зачэпліваць — зачапіць (у 1 знач.); дзеянне і стан паводле дзеясл. зачэплівацца — зачапіцца (у 1, 3 знач.).

2. Р мн. ‑пак. Разм. Прыстасаванне, якім што‑н. зачэпліваюць, якое што‑н. трымае; кручок.

3. перан.; Р мн. ‑пак. Разм. Прычына, падстава. І як ні стараўся Пракоп знайсці тут якую-небудзь нядбайнасць, упушчэнне, каб да чаго-небудзь прыдрацца, зачэпкі для .. прыдзіркі ён не знаходзіў. Колас. // Тое, да чаго можна прычапіцца, прыдрацца. [Гарлахвацкі:] Можа ў вашай біяграфіі ёсць якая-небудзь зачэпка.., якая магла паслужыць повадам для плётак. Крапіва.

зачэ́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад зачапіць.

зачэ́пліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. зачэпліваць — зачапіць (у 1 знач.).

зачэ́плівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да зачапіцца.

2. Зал. да зачэпліваць.