зацухмо́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад зацухмоліць.
2. у знач. прым. Брудны, зашмальцаваны. Салдаты былі апрануты ў шынялі, у зацухмоленыя ватоўкі, папахі, кубанкі, зялёныя шапкі. Грахоўскі.
зацухмо́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.
Разм. Зацухмоліць сябе; зашмальцавацца.
зацухмо́ліць, ‑ло, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Разм. Забрудзіць, запэцкаць што‑н. Зацухмоліць сукенку.
зацухмо́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да зацухмоліцца.
2. Зал. да зацухмольваць.
зацухмо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зацухмоліць.
зацырава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Цыруючы, залатаць. Носячы дровы, .. [Грушэўскі] парваў пальчатку, і Аня яе зацыравала. Карпюк.
зацы́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць цыркаць.
зацыро́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да зацыроўваць.
зацыро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зацыраваць.
зацыры́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць цырыкаць.