засілі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.
Разм.
1. Злавіць у сіло. Засіліць птушку.
2. Павесіць. — Цару і ўсім яго паслугачам гэтак насаліў, што яны жыўцом мяне з’елі б або на горкай асіне засілілі б. Сабаленка.
3. Абл. Зачэрпнуць. Махорка, нагнуўшыся, засіліў жменяй ваду і плюхнуў сабе на шчокі. Пташнікаў.
засі́лле, ‑я, н.
Моцны ўплыў каго‑, чаго‑н., які падаўляе чыю‑н. свабоду, ініцыятыву; панаванне. Засілле сярэдневяковай царквы. Засілле іншаземнага капіталу ў калоніях.
засі́нены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад засініць.
засіне́цца, ‑еецца; зак.
Разм. Тое, што і засінець.
засіне́ць, ‑ее; зак.
1. Пачаць сінець, зрабіцца сінім. Летам, калі толькі пачало красаваць жыта.., засінелі першыя валошкі. Ракітны.
2. Вылучыцца сваім сінім колерам, паказацца (пра што‑н. сіняе). Збоку, за гарой, засінелі разлогі бяскрайняга лесу. Ракітны.
засіні́цца, ‑сініцца; зак.
Афарбавацца ў сіні колер, стаць сінім. // Залішне падсініцца. Бялізна засінілася.
засіні́ць, ‑сіню, ‑сініш, ‑сініць; зак., што.
Пафарбаваць у сіні колер, зрабіць сінім. Засініць азёры на контурнай карце. // Залішне падсініць. Засініць бялізну. // Разм. Запэцкаць чым‑н. сінім. Засініць пальцы чарнілам.
засі́ньвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да засініцца.
2. Зал. да засіньваць.
засі́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да засініць.
засіпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.
Пачаць сіпець. // Утварыць сіплы гук; прасіпець. Засіпеў на сцяне і празваніў.. гадзіннік. Галавач.