Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

запалява́ць 1, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., каго.

Палюючы, злавіць або забіць звера, птушку. Запаляваць лісу.

запалява́ць 2, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак.

Пачаць паляваць.

Запаля́р’е, ‑я, н. (з вялікай літары).

Вобласці, якія знаходзяцца за палярным кругам.

запаля́рны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца за палярным кругам. Запалярныя прасторы.

запаля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да запаліцца.

2. Зал. да запаляць.

запаля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да запаліць.

запамага́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да запамагчыся.

запамага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да занемагчы.

запамагчы́, ‑магу, ‑можаш, ‑можа; зак., каму.

Абл. Пасадзейнічаць, дапамагчы. Грош завёўся ў дзеда ў латах — Запамог Сымон яму. Колас.

запамагчы́ся, ‑магуся, ‑можашся, ‑можацца; зак., чым і без дап.

Абл. Атрымаць выгаду, разжыцца, пакарыстаўшыся чым‑н. — Чужым, брат, не запаможашся. Вітка.

запаміна́льны, ‑ая, ‑ае.

Які запамінаецца, надоўга застаецца ў памяці. Запамінальны вобраз. Запамінальная сцэна спектакля.