Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

залёт, ‑у, М ‑лёце, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. залятаць — заляцець.

залётаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць лётаць.

залётнік, ‑а, м.

Ахвотнік заляцацца да жанчын; жанчыналюб. Павалковіч меў добра падвешаны язык і вялікі вопыт старога залётніка. Машара.

залётніцкі, ‑ая, ‑ае.

Уласцівы залётніку, такі, як у залетніка. Залётніцкія паводзіны.

залётны 1, ‑ая, ‑ае.

Які выпадкова або ненадоўга заляцеў у гэта месца. Залётная птушка. □ Цішыня... Незнаёмых залётных гусей Прытуліла ракіта густая. А. Александровіч.

залётны 2, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з залётамі. // Які выражае заляцанне. Залётныя позіркі.

залёты, ‑аў; адз. няма.

Імкненне выклікаць прыхільнасць жанчыны; заляцанне. — Панна Людміла мае столькі кавалераў, што ў мяне і адвагі няма рабіць да яе залёты. Колас.

заліва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. заліваць (у 1 знач.) — заліць ​1 (у 4, 5 знач.).

заліва́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да заліцца ​1.

2. Зал. да заліваць.

заліва́цца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да заліцца ​2.

заліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да заліць ​1.

2. Разм. неадабр. Ілгаць, хлусіць. Госць у адказ: Не залівай. Занадта нешта ты мудруеш. Дудар.

•••

Заліваць кулі — ілгаць, хлусіць. Па-астрожнаму такіх людзей проста называлі залівакамі, ад выразу заліваць кулі, што значыць ілгаць. Колас.

залі́вачны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для заліўкі чаго‑н. Залівачныя формы.