за́баўка, ‑і, ДМ ‑баўцы; Р мн. ‑бавак; ж.
1. Тое, што і забава. [Пятро Захаравіч] перагортваў альбом проста так, дзеля забаўкі, але хутка зацікавіўся не на жарт. Краўчанка. Праз нейкі час рыба пачала браць прынаду. Кравец захапіўся гэтай забаўкай. Чорны.
2. Рэч, якая служыць для гульні дзецям, цацка. З гліны пеўнікі-свісткі — Забаўкі для малых. Броўка. Паходня пазіраў то на забаўкі на стале, то на Марынчын твар. Хадкевіч.
забаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Пацяшацца, праводзіць час у забава, гульнях. Два меншыя хлопчыкі забаўляліся сваімі дзіцячымі гульнямі. Колас. Дэльфіны дагналі яхту і пачалі забаўляцца ў бурлівых хвалях за кармой, перакочваючыся са спіны на жывот. Дуброўскі.
2. кім-чым. Адносіцца да чаго‑н. як да цацкі, гуляць ёю. Рыбіна, якая забаўлялася прынадай, адпусціла паплавок. Якімовіч. // перан. Абыходзіцца з кім‑н. як з цацкай, забаўкай. Дзяўчына кахала Бібікава.., а Бібікаў, відаць, толькі забаўляўся ёю і крывіў душой. «Маладосць».
забаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.
Весяліць, пацяшаць чым‑н. цікавым, забаўным. [Лабановічу] было надзвычайна вісела, язык развязаўся, ён забаўляў паненак; яны слухалі і смяяліся. Колас. [Эдвард Лявэр] узяў дзіця на рукі, прытуліў да сяк, падняў яго высока на руках, пачаў усміхацца, забаўляць дзіця, цмокаць яму губамі. Чорны. // Займаць гаворкай, адцягваць увагу ад чаго‑н. — Не забаўляй, вон з поля! — крычыць высокі. — Чаго зубы загаворваеш!.. Галавач. // Даглядаць, няньчыць. Цэлы дзень забаўляла бабка ўнучку.
заба́ўна,
1. Прысл. да забаўны.
2. у знач. вык. Прыносіць задавальненне, пацяшае. Усё гэта вельмі забаўна.
заба́ўнік, ‑а, м.
Чалавек, які ўмее весяліць, пацяшаць; арганізатар забаў. Ля тылы ладзіўся цэлы спектакль. Група забаўнікаў паказвала Гітлера і яго генералаў, як збіраліся яны браць Маскву і што з таго выйшла. Лынькоў.
заба́ўны, ‑ая, ‑ае.
Такі, які можа зацікавіць, пацешыць, развесяліць. Забаўныя былі хлапчукі. Заўсёды мелі нейкія агульныя інтарэсы, разам гулялі. Шчарбатаў. // Дзіўны, займальны, цікавы. Забаўная гісторыя. Забаўнае здарэнне.
заба́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць бахаць.
забая́цца, ‑баюся, ‑баішся, ‑баіцца; зак. каго-чаго і без дап.
Адчуць боязь, страх; спужацца. [Ксаверы:] Вялікай сілы кожны забаіцца. Глебка.