Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

уява, , ж. (разм.).

  1. Тое, што і ўяўленне.

    • Перад ім ва ўяве прамільгнулі знаёмыя вобразы.
    • Не мець уявы пра што-н.
  2. Напамінак, вобраз, прымета.

    • Уявы вясны.

уявіцца, ; зак.

Узнікнуць ва ўяўленні або (безас.) здацца, паказацца.

  • Яму ўявілася будучае.
  • Мне ўявілася, што наперадзе — абрыў.

|| незак. уяўляцца, .

уявіць, ; зак.

  1. У думках скласці вобраз каго-, чаго-н.

    • У. рысы дарагога чалавека.
  2. Палічыць, дапусціць.

    • Я не мог у., што ў нас магло адбыцца такое.
  3. заг. у знач. пабочн. слова уяві, уяві сабе. Ужыв. для падкрэслівання чаго-н. дзіўнага, цікавага.

|| незак. уяўляць, .