мех...
Першая частка складаных слоў са знач.:
- які мае адносіны да механікі, механічны, напр. мехмат (механіка-матэматычны факультэт);
- механізаваны, напр. мехатрад, мехдойка, мехкалона.
механа...
Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да механізмаў, напр. механагідраўлічны, механазборачны,
механатэрапія, механаўзброенасць.
механізаваць, ✂; зак. і незак.
Аснасціць (аснашчаць) машынамі, механізмамі, перавесці (пераводзіць) на механічную цягу, энергію.
|| наз. механізацыя, ✂.
механізатар, ✂, м.
-
Спецыяліст па механізацыі.
-
Спецыяліст па абслугоўванню сельскагаспадарчых машын.
|| прым. механізатарскі, ✂.
механік, ✂, м.
Спецыяліст па механіцы, а таксама асоба, якая назірае за работай машын.