Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мешалка, , ж. (разм.).

Прылада для размешвання чаго-н.

мешаніна, , ж. (разм.).

  1. Сумесь чаго-н. разнароднага.

  2. перан. Блытаніна, адсутнасць яснасці ў чым-н.

    • М. ў галаве.

мешанка, , ж.

  1. Кармавая сумесь для жывёлы, птушак.

  2. Змешаны пасеў кармавых раслін.

мешань1, , ж.

  1. Сумесь.

    • М. пяску і гліны.
  2. Жывёла або расліна, якія атрыманы ў выніку скрыжавання дзвюх розных парод, двух гатункаў (разм.).

    • М. кабылы і асла.
  3. Тое, што і мешанка (у 1 знач.).

    • Вядро мешані.

мешань2, , ж.

Паўторнае ўзорванне.

  • Ячмень сеялі па мешані.

мешкаваты, .

  1. Надта шырокі, падобны на мяшок (пра адзенне).

    • М. касцюм.
  2. перан. Нязграбны, няспрытны, няўклюдны.

    • М. хлопец.

|| наз. мешкаватасць, .

мешкавіна, , ж.

Тканіна для мяшкоў.

мешчанін, , м.

  1. У царскай Расіі: асоба гарадскога саслоўя, якое складалася з рамеснікаў, гандляроў, ніжэйшых чыноў служачых і пад.

  2. перан. Чалавек з дробнаўласніцкімі інтарэсамі, вузкім кругаглядам.

|| ж. мяшчанка, .

|| прым. мяшчанскі, .