Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

меч, , м.

Старадаўняя халодная зброя, падобная на шаблю, вострую з абодвух бакоў.

  • Падняць меч на каго-н. (перан. пачаць вайну, пайсці супроць каго-н.).
  • Скрыжаваць мячы (перан. пачаць паядынак, бой, спрэчку).

мечаносец, , м.

Сярэдневяковы воін, узброены мячом, а таксама слуга рыцара, які насіў за ім меч.

мечаны, .

Які мае на сабе нейкую метку, знак.

  • Мечаныя гусі.
  • Мечаная бялізна.

меч-рыба, , ж.

Вялікая марская рыба з адросткам на выцягнутай сківіцы, падобным на меч.