мета, ✂, ж.
Тое, што і метка (у 1 знач.).
метад...
Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да методыкі, метадычны, напр. метадаб’яднанне,
метадкабінет, метадраспрацоўка.
метадалогія, ✂, ж.
-
Вучэнне аб навуковым метадзе пазнання і пераўтварэнні свету.
-
Сукупнасць прыёмаў даследавання, якія прымяняюцца ў асобных навуках.
|| прым. метадалагічны, ✂.
метадыст, ✂, м.
Спецыяліст па методыцы выкладання якога-н. прадмета.
|| ж. метадыстка, ✂.
|| прым. метадысцкі, ✂.
метал, ✂, м.
Хімічна простае рэчыва або сплаў, якому ўласцівы бляск, коўкасць і добрая праводнасць цеплыні і электрычнасці.
- Чорныя металы (чыгун, жалеза, сталь).
- Каляровыя металы (медзь, свінец і інш.).
- Высакародныя металы (золата, серабро, плаціна).
- Лёгкія металы (алюміній, магній, натрый і інш.).
- Цяжкія металы (жалеза, медзь, серабро, золата, плаціна і інш.).
|| прым. металічны, ✂.
- Металічныя грошы.
- М. голас (перан. звонкі і рэзкі).
метала...
Першая частка складаных слоў са знач.:
- які мае адносіны да металу, металічны, напр. металавыраб, металадабаўкі, металаёмістасць, металанарыхтоўчы,
металапакрыццё, металаплавільны, металашукальнік;
- які ўтрымлівае метал, злучаны з металам, напр. металадраўляны, металажалезабетон, металапапяровы,
металапалімерны, металапластмаса, металацэмент, металашкло;
- падобны да металу, напр. металападобны;
- які мае адносіны да металургіі, напр. металакамбінат, металапрадукцыя, металапрамысловасць.
металаапрацоўчы, ✂.
Які мае адносіны да апрацоўкі металаў.
- Металаапрацоўчая прамысловасць.
металаграфія, ✂, ж.
-
Навука, якая займаецца вывучэннем структуры металаў і сплаваў.
-
Друкаванне з гравіраваных або траўленых металічных форм з паглыбленым рысункам (спец.).
|| прым. металаграфічны, ✂ і металаграфскі, ✂.