метал назоўнік | мужчынскі род
Хімічна простае рэчыва або сплаў, якому ўласцівы бляск, коўкасць і добрая праводнасць цеплыні і электрычнасці.
- Чорныя металы (чыгун, жалеза, сталь).
- Каляровыя металы (медзь, свінец і інш.).
- Высакародныя металы (золата, серабро, плаціна).
- Лёгкія металы (алюміній, магній, натрый і інш.).
- Цяжкія металы (жалеза, медзь, серабро, золата, плаціна і інш.).
|| прыметнік: металічны.
- Металічныя грошы.
- М. голас (пераноснае значэнне: звонкі і рэзкі).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)