Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мезазой, ✂, м. (спец.).

Тое, што і мезазойская эра.

мезазойскі, ✂:

  • мезазойская эра (спец.) — эра геалагічнай гісторыі Зямлі, якая ідзе за палеазойскай і папярэднічае кайназойскай эры.

мезанін, ✂, м.

Надбудова над сярэдняй часткай невялікага жылога дома.

|| прым. мезанінны, ✂.

мезенец, ✂, м.

Пяты, самы малы палец на руцэ і на назе.

|| памянш. мезенчык, ✂.