Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

менавіта, часц.

  1. Падкрэслівае, узмацняе паказанне на што-н. у знач. якраз так.

    • Ён сказаў м. так.
  2. у знач. злуч. уступальны. Ужыв. перад пералічэннем каго-, чаго-н.

    • З’явіліся ўсе, а м.: Алесь, Рыгор і Хведар.

менавы, ✂.

Заснаваны на абмене.

  • М. гандаль.
  • Менавая вартасць.

менеджмент, ✂, м. (спец.).

Мастацтва кіравання інтэлектуальнымі, фінансавымі, матэрыяльнымі рэсурсамі.

менеджэр, ✂, м.

Спецыяліст па кіраўніцтву вытворчасцю, работай прадпрыемства.

  • Падрыхтоўка менеджэраў.

меней, прысл. (разм.).

Тое, што і менш.

мензурка, ✂, ж.

Шкляная пасудзіна з дзяленнямі для дакладнага абмервання вадкасці.

|| прым. мензурачны, ✂.

менінгіт, ✂, м.

Хвароба — запаленне абалонкі галаўнога мозгу.

|| прым. менінгітны, ✂.

менструацыя, ✂, ж.

Штомесячны матачны крывацёк у жанчын.

|| прым. менструальны, ✂.

менталітэт, ✂, м. (кніжн.).

Светаўспрыманне, настрой думак.

  • М. народа.

ментар, ✂, м.

Настаўнік, выхавацель.

|| прым. ментарскі, ✂.

  • М. тон (перан. павучальны).