Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мемарандум, , м. (афіц.).

Дыпламатычны дакумент, у якім выказваюцца погляды ўрада дадзенай дзяржавы па якому-н. пытанню, што ўручаецца прадстаўніку другой дзяржавы.

мемарыял, , м.

  1. Мемарыяльнае скульптурнае збудаванне-помнік на месцы якой-н. падзеі.

  2. Спартыўнае спаборніцтва ў памяць выдатных спартсменаў.

мемарыяльны, .

Які служыць для ўвекавечання памяці якой-н. асобы або падзеі.

  • М. комплекс “Хатынь”.

мембрана, , ж. (спец.).

Пругкая перапонка, тонкая металічная пласцінка, здольная вагацца.

  • М. тэлефона.

|| прым. мембранны, і мембранавы, .

мемуары, .

  1. Запіскі аб мінулых падзеях, зробленыя іх сучаснікам або ўдзельнікам тых падзей.

  2. Літаратурны твор у форме асабістых успамінаў аб падзеях мінулага.

|| прым. мемуарны, .

мемуарыст, , м.

Аўтар мемуараў.

|| ж. мемуарыстка, .

|| прым. мемуарысцкі, .