метала...
Першая частка складаных слоў са
- які мае адносіны да металу, металічны,
напр. металавыраб, металадабаўкі, металаёмістасць, металанарыхтоўчы, металапакрыццё, металаплавільны, металашукальнік; - які ўтрымлівае метал, злучаны з металам,
напр. металадраўляны, металажалезабетон, металапапяровы, металапалімерны, металапластмаса, металацэмент, металашкло; - падобны да металу,
напр. металападобны; - які мае адносіны да металургіі,
напр. металакамбінат, металапрадукцыя, металапрамысловасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)