Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ашчад...

Скарачэнне ў знач. ашчадны, напр. ашчадбанк, ашчадкаса, ашчадкніжка.

ашча́дак, ✂, м. (разм.).

Грошы або іншыя каштоўнасці як вынік ашчады.

  • Гаспадыня заўсёды мела а.

ашчаджа́цца, ✂; незак.

Эканомна, з асцярогаю выдаткоўваць.

  • Тут кожная капейка ашчаджаецца.

|| наз. ашчада, ✂.

ашчаджа́ць, ✂; незак.

Эканомна, па-гаспадарску выдаткоўваць; берагчы.

  • А. грошы.

|| наз. ашчада, ✂.

ашча́длівы, ✂.

Які ашчадна адносіцца да маёмасці; эканомны, беражлівы.

  • А. гаспадар.

|| наз. ашчадлівасць, ✂.

ашча́дны, ✂.

  1. Які мае адносіны да захоўвання грашовых укладаў.

    • А. банк.
    • Ашчадная кніжка.
  2. Тое, што і ашчадлівы.

    • А. чалавек.

|| наз. ашчаднасць, ✂.

ашчапе́рыць, ✂; зак. (разм.).

Моцна абхапіць, абняць.

  • Дзіця ашчаперыла маці за шыю.

ашчапі́ць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і абняць.

ашчарэ́піць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і ашчаперыць.

ашчаслі́віць, ✂; зак.

Зрабіць шчаслівым.

  • А. дачку.
  • А. добрай навіной.

|| незак. ашчасліўліваць, ✂.