Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кармушка, ✂, ж.

  1. Карыта, скрынка і пад., у якія кладуць корм для жывёлы, птушак.

  2. перан. Месца, дзе можна набыць што-н. для сябе незаконным спосабам (разм. неадабр.).

|| прым. кармушачны, ✂.

карнавал, ✂, м.

Народнае гулянне-маскарад з песнямі, танцамі [першапачаткова вясенняе — у Італіі].

  • Навагодні к.

|| прым. карнавальны, ✂.

  • Карнавальнае шэсце.

карнавухі, ✂.

З абрэзаным або пакалечаным вухам.

  • К. кот.

|| наз. карнавухасць, ✂.

карнет​1, ✂, м.

У царскай арміі: афіцэрскі чын у кавалерыі, роўны падпаручніку пяхоты, а таксама афіцэр, які меў гэты чын.

|| прым. карнецкі, ✂.

карнет​2, ✂, м.

Медны духавы музычны інструмент у выглядзе ражка.

карнет-а-пістон, ✂, м.

Карнет з поршневым вентыльным механізмам.

карніз, ✂, м.

  1. Гарызантальны выступ у верхняй частцы будынка, над вокнамі, дзвярамі.

  2. Перакладзіна над акном або дзвярамі, на якую вешаюць шторы, парцьеры.

|| прым. карнізны, ✂.

карнік, ✂, м.

Той, хто карае; удзельнік карнага атрада.

|| прым. карніцкі, ✂.

карнішон, ✂, м.

  1. Маленькі, зняты пасля цвіцення агурок, прызначаны для марынавання.

  2. Гатунак такіх агуркоў.

|| прым. карнішонны, ✂.

карны, ✂.

Які мае сваёй мэтай караць каго-н.

  • Карныя меры.
  • К. атрад (ваенна-паліцэйскі атрад для расправы над кім-н.).