Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

установа, ✂, ж.

Арганізацыя, якая кіруе пэўнай галіной работы, занятая адпаведнай дзейнасцю.

  • Дзяржаўныя ўстановы.
  • Навуковая ў.
  • Дзіцячыя ўстановы (дзіцячыя яслі, сады, бальніцы і пад.).

○

  • Навучальная ўстанова — агульная назва школ, тэхнікумаў і пад.

устаноўка, ✂, ж.

  1. гл. устанавіць.

  2. Устаноўлены дзе-н. механізм, прыстасаванне.

    • Буравая ў.
  3. Мэтавая накіраванасць, арыенціроўка на што-н.

    • У. на высокую якасць прадукцыі.
    • Творчая ў. пісьменніка.
  4. Накіроўваючае ўказанне, дырэктыва.

    • У. цэнтральных органаў.
    • Даць, атрымаць устаноўку.

|| прым. установачны, ✂.

устаноўчы, ✂ (афіц.).

Які мае сваёй мэтай заснаванне, арганізацыю чаго-н.

  • У. сход.

устаноўшчык, ✂, м.

Работнік па ўстаноўцы, мантажы чаго-н.

  • У. машын.

|| ж. устаноўшчыца, ✂.

устараніцца, ✂; зак.

Ухіліцца ад удзелу ў чым-н.

  • У. ад спраў.

|| незак. устараняцца, ✂.

устараніць, ✂; зак.

  1. Зжыць, ліквідаваць.

    • У. перашкоды.
  2. Звольніць, вызваліць (афіц.).

    • У. ад выканання абавязкаў.

|| незак. устараняць, ✂.

|| наз. устараненне, ✂.

устарэлы, ✂.

Які не адпавядае сучасным патрабаванням, выйшаў з ужытку, моды.

  • У. погляд.
  • Устарэлае слова.

|| наз. устарэласць, ✂.

устаў, ✂, м.

Буйны почырк старажытных лацінскіх, грэчаскіх і славяна-рускіх рукапісаў, які вызначаўся прамым і вельмі акуратным напісаннем літар.

|| прым. устаўны, ✂.

устаўка, ✂, ж.

  1. гл. уставіць.

  2. Тое, што ўстаўлена.

    • Устаўкі ў рукапісе.

устаўны, ✂.

Прыстасаваны для таго, каб устаўляць, устаўлены ў што-н.

  • Устаўныя шыпы.
  • Устаўныя зубы.