Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

таксаматор, ✂, м.

Тое, што і таксі.

|| прым. таксаматорны, ✂.

  • Т. парк.

таксапарк, ✂, м.

  1. Месца рамонту і стаянкі таксі.

    • Працаваць у таксапарку.
  2. Сукупнасць таксі.

    • З кожным годам т. павялічваецца.

таксатар, ✂, м.

Спецыяліст па таксацыі.

таксафон, ✂, м. (спец.).

Тэлефон-аўтамат.

|| прым. таксафонны, ✂.

таксацыя, ✂, ж. (спец.).

  1. гл. таксаваць.

  2. Улік і матэрыяльная ацэнка лесу: вызначэнне запасаў драўніны, аб’ёму дрэў, прыросту і пад.

|| прым. таксацыйны, ✂.

таксемія, ✂, ж. (спец.).

Атручванне арганізма таксінамі пры пападанні іх у кроў.

таксі, нескл., н.

Легкавы або грузавы аўтамабіль, прызначаны для перавозкі пасажыраў або грузаў з аплатай па таксометру.

  • Легкавое т.

таксікалогія, ✂, ж. (спец.).

Навука, якая вывучае ўласцівасці ядаў і іх уздзеянне на арганізм.

|| прым. таксікалагічны, ✂.

таксікаман, ✂, м.

Чалавек, схільны да таксікаманіі.

|| ж. таксікаманка, ✂.

|| прым. таксікаманскі, ✂.

таксікаманія, ✂, ж.

Хвароба, якая выражаецца ў цязе да ўжывання некаторых таксічных для арганізма рэчываў, прэпаратаў.