Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

разбраклы, ✂.

Які разбрак, разбух ад вільгаці.

|| наз. разбракласць, ✂.

разбракнуць, ✂; зак.

Разбухнуць ад вільгаці, размокнуць, размякнуць.

  • Дзверы разбраклі.

|| незак. разбракаць, ✂.

разбраніраваць, ✂; зак.

Вызваліць ад броні, зняць броню з каго-н.

  • Р. спецыяліста.

разбрахацца, ✂; зак. (разм.).

  1. Пачаць доўга і моцна брахаць.

    • Нешта ўночы разбрахаліся сабакі.
  2. Захапіцца, займаючыся пустымі размовамі (неадабр.).

разбрахаць, ✂; зак. (разм. неадабр.).

Расказаць усім які-н. сакрэт, раззваніць, раструбіць, разбалбатаць.

разброд, ✂, м.

Разлад, рознагалоссе, адсутнасць згоды ў чым-н.

  • У калектыве поўны р.
  • Ідэйны р.

разбрысціся, ✂; зак.

Пра многіх: брыдучы, разысціся ў розныя бакі.

  • Р. па хатах.
  • Статак разбрыўся.

|| незак. разбрыдацца, ✂.

разбубніцца, ✂; зак. (разм.).

Пачаць доўга і моцна бубніць.

  • Нешта дзед разбубніўся.

разбудавацца, ✂; зак. (разм.).

Будуючыся, вырасці, пашырыць сваю плошчу; абзавесціся новымі будынкамі.

  • Горад разбудаваўся.

|| незак. разбудоўвацца, ✂.

разбудаваць, ✂; зак. (разм.).

Будуючы, расшырыць плошчу.

  • Р. пасёлак.

|| незак. разбудоўваць, ✂.