Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

праведаць, ; зак.

  1. Тое, што і наведаць.

    • П. сястру.
  2. што, аб чым, пра што і з дадан. сказам. Атрымаць звесткі пра каш-, што-н.

    • П. аб яго здароўі або пра яго здароўе.

|| незак. праведваць, .

праведнік, , м.

  1. У веруючых: чалавек, які жыве праведным жыццём.

  2. Чалавек, які ў сваіх дзеяннях кіруецца прынцыпамі сумленнасці, справядлівасці (іран.).

  • Спаць сном праведніка (разм. жарт.) — спаць спакойна, ціха, мірна.

|| ж. праведніца, .

|| прым. праведніцкі, .

праведны, .

  1. У Веруючых: набожны, бязгрэшны, які не парушае рэлігійнай маралі.

    • Праведнае жыццё.
  2. Справядлівы, заснаваны на праўдзе (у 2 знач.; уст.).

    • П. суд.

|| наз. праведнасць, .

правезці, ; зак.

  1. Везучы, даставіць.

    • П. бліжэйшым шляхам.
  2. Везучы, мінаваць што-н.

    • П. каля Палаца мастацтваў.
  3. Перавезці з сабой у чым-н.

    • П. кнігі ў чамадане.
    • П. кантрабанду цераз граніцу.
  4. Тое, што і пракаціць (у 2 знач.).

    • А ну, правязі мяне на машыне!

|| незак. правозіць, .

|| наз. правоз, .

|| прым. правазны, .

  • Правазная здольнасць чыгункі.
  • Правазная плата за багаж.

правершчык, , м.

Той, хто займаецца праверкай чаго-н.

|| ж. правершчыца, .

праверыць, ; зак.

  1. Упэўніцца ў правільнасці чаго-н., абследаваць з мэтай нагляду, кантролю.

    • П. правільнасць рашэння задачы.
    • П. білеты пры ўваходзе.
  2. Падвергнуць выпрабаванню для высвятлення чаго-н.

    • П. веды навучэнцаў.
    • П. насенне на ўсходжасць.

|| незак. правяраць, .

|| наз. праверка, .

|| прым. праверачны, .

правес, , м. (спец.).

Правіслае месца ў чым-н.

правесіць, ; зак. (спец.).

Адвесам праверыць прамізну якой-н. паверхні, лініі і пад.

|| незак. правешваць, .

правесці, ; зак.

  1. Прымусіць або памагчы прайсці куды-н., праз што-н.

    • П. атрад цераз балота.
    • П. праз агароды.
  2. Вызначыць, прачарціць.

    • П. граніцу.
  3. чым па чым. Зрабіць рух чым-н. прыціснутым да паверхні.

    • П. рукой па валасах.
  4. Пракладваючы, збудаваць.

    • П. канал.
    • П. тэлефон.
  5. Развітваючыся, прайсці разам з кім-н. да якога-н. месца.

    • П. сястру на вакзал.
  6. Адправіць куды-н.

    • П. сына ў армію.
    • Дзяжурны па станцыі правёў апошні поезд.
  7. Паглядзець услед таму, хто або што аддаляецца.

    • П. каго-н. вачамі.
  8. Дамагчыся ажыццяўлення чаго-н.

    • П. ідэю ў жыццё.
  9. Выканаць, ажыццявіць, зрабіць (якія-н. дзеянні, работу).

    • П. уборку ўраджаю.
    • П. рэпетыцыю.
  10. Тое, што і аформіць (у 2 знач.; спец.).

    • П. рахункі па касавай кнізе.
  11. Пражыць, прабыць які-н. час дзе-н. або якім-н. спосабам.

    • П. некалькі гадоў у ссылцы.
    • Весела п. свята.
  12. Ашукаць, перахітрыць (разм.).

    • Гэтага чалавека цяжка п.

|| незак. праводзіць, .

|| наз. правядзенне, , правод, , праводка, і праводзіны, .

  • Правод або праводка суднаў цераз канал.
  • Праводка лініі.
  • Праводка рахункаў.

праветрыцца, ; зак.

  1. Ачысціцца ад дрэннага паветра прытокам свежага; прасушыцца на ветры.

    • Пакой добра праветрыўся.
    • Зерне праветрылася.
  2. Асвяжыцца, пабыць на свежым паветры.

  3. перан. Развеяцца, набрацца новых уражанняў, заняцца чым-н. дзеля адпачынку, забавы (разм.).

    • Трэба паехаць у падарожжа, каб п.

|| незак. праветрывацца, .

|| наз. праветрыванне, .