Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прабаваць, і пробаваць, , незак.

  1. Правяраць стан або якасць.

    • П. свае сілы.
  2. Есці для пробы, на смак чаго-н.

    • П. страву.
  3. з інф. Рабіць спробу чаго-н.

    • П. пісаць вершы.

|| зак. папрабаваць, і папробаваць, .

прасвірка, і просвіра, , ж.

Маленькая круглая прэсная булачка белага колеру, якая выкарыстоўваецца ў некаторых абрадах праваслаўнага набажэнства.

|| памянш. просвірка, .

|| прым. прасвірны, і просвірны, .

проба1, , ж.

  1. Выпрабаванне, праверка.

    • П. механізма.
    • П. галасоў.
    • П. агнём.
  2. Частка матэрыялу, ежы, узятая для праверкі, вызначэння якасці.

    • Узяць на пробу.

|| прым. пробны, .

проба2, , ж.

Колькасць частак высакароднага металу, якая змяшчаецца ў пэўнай колькасці вагавых долей сплаву, а таксама кляймо, якое абазначае гэту колькасць.

  • Золата нізкай пробы.

|| прым. пробны, .

  • Пробнае золата (з кляймом пробы).

пробка, , ж.

  1. Электрычны засцерагальнік.

    • Пробкі перагарэлі.
  2. перан. Вялікая колькасць каго-, чаго-н., якая перашкаджае нармальнаму руху (разм.).

    • П. на чыгуначным пераездзе.

пробліск, , м.

  1. Бляск або святло, якое раптоўна паявілася дзе-н.

    • Пробліскі маланкі.
  2. перан., чаго. Слабае праяўленне чаго-н.

    • П. надзеі.
    • П. свядомасці.

пробны, .

  1. Узяты на пробу ​1, прызначаны для ўзяцця пробы ​1.

    • Пробныя духі.
    • П. камень (перан. пра ўчынак, выпадак, па якім робяць вывад аб трываласці, каштоўнасці, сіле чаго-н.).
    • П. шар (перан. пра дзеянне, пры дапамозе якога імкнуцца высветліць што-н.; уст.).
  2. Які робіцца для выпрабавання, праверкі.

    • П. рэйс.

провад, , м.

Металічны дрот для перадачы электрычнага току.

  • Тэлефонны п.
  • Старшыня на провадзе (тэлефонны апарат злучаны са старшынёй; разм.).

|| прым. правадны, .

  • Правадная сувязь (якая ажыццяўляецца па правадах, у адрозненне ад радыёсувязі).

продаж, , м.

  1. гл. прадаць.

  2. Гандаль, тавараабарот.

    • Быць у продажы.
    • Выпусціць у п.

|| прым. прадажны, .

продак, , м.

Старажытны папярэднік па роду, а таксама суайчыннік з папярэдніх пакаленняў.

  • Шанаваць памяць сваіх продкаў.